Sharp R-742 Microwave Oven User Manual


 
BY-5
БЕЛАРУСКАЯ
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Глядзіце падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі
Каб пазбегнуць магчымых траўмаў
УВАГА:
Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ.
Калі ласка, праверце наступныя дэталі перад вы-
карыстаннем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца
правільна, і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што
яны не зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні:
упэўніцеся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся,
што няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся,
што яны не пашкоджаныя.
Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя,
печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне не
выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адраманта-
ваць ці змяніць канфігурацію печы самастой-
на. Для любой асобы, акрамя кампетэнтнага
спецыяліста, небяспечна выконваць любыя
аперацыі, якія прадугледжваюць зняцце на-
крыўкі, што забяспечвае абарону ад уздзеян-
ня ЗВЧ-энергіі.
Не ўключайце печ з адчыненымі дзвярыма і не змя-
няйце дзвярныя затворы ні ў якім разе.
Не ўключайце печ, калі між дзвярнымі затворамі і
затворнымі паверхнямі знаходзіцца пабочны аб'ект.
Не дапускайце пападання змазкі або бруда на
дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце
печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады
ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "ДОГ-
ЛЯД І ЧЫСТКА" на стар. BY-15. Непадтрыманне
печы ў чыстым стане можа прывесці да пашко-
джання паверхні, што можа паменшыць тэрмін
службы і прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯ-
ТАР, павінныя пракансультавацца са сваім урачом
або вытворцай кардыёстымулятара наконт мераў
засцярогі пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.
Каб пазбегнуць магчымасці паражэння элект-
рычным токам
Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы.
Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападання
пабочных прадметаў у дзвярныя затворы або
вентыляцыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу
выключыце і адключыце печ ад сеткі і звяжыцеся з
аўтарызаваным сэрвісам SHARP.
Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду
або любую іншую вадкасць.
Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звешвац-
ца цераз край стала або рабочай паверхні.
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання.
Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без на-
гляду падчас работы. Занадта высокі ўзровень ма-
гутнасці або занадта доўгі патрачаны на гатаванне
час можа перагрэць печ і стаць прычынай пажару.
Печ зробленая толькі для выкарыстання ў якасці
асобнай прылады. Не пасуе для убудавання ў мэблю.
Не стаўце печ у шафу.
Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступ-
най, кабы печ магла быць лёгка адключана ад сіл-
кавання ў надзвычайных сітуацыях.
Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 В,
50 Гц, з засцерагальнікам або аўтаматычным вы-
ключальнікам мінімум 10 A.
Печ павінна падключацца да асобнай электрычнай
сеткі.
Не стаўце печ у месцах, дзе шмат цяпла.
Напрыклад каля звычайнай печы.
Таксама не стаўце печ у месцах з высокай вільготнасцю.
Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкры-
тым паветры.
Пры з'яўленні дыму, выключце печ ці адклю-
чыце яе ад сеткі; трымайце дзверы зачыне-
нымі, каб заглушыць агонь.
Ужывайце толькі спецыяльны посуд для мі-
кархвалевых печаў. Гл. стар. BY-14. Посуд па-
вінны прайсці праверку на прыдатнасць для
ўжывання ў ЗВЧ-печы.
Пры награванні прадуктаў харчавання ў пла-
стыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце
за работай печы з-за магчымасці ўзгарання.
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода,
унутранага корпуса печы і вярчальнай плат-
формы пасля выкарыстання. Яны павінны
б
ыць сухімі і свабоднымі ад тлушчу. Застылы
тлушч можа перагрэцца і стаць прычынай за-
дымлення або ўзгарання.
Не стаўце палкія матэрыялы паблізу печы або вен-
тыляцыйнай адтуліны.
Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.
Здыміце ўсе металічныя пломбы, драты і г.д. з пра-
дуктаў харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на
металічнай паверхні можа прывесці да пажару.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для на-
гравання алею для фрыцюра. Тэмпература не пад-
даецца кантролю, і масла можа загарэцца.
Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спе-
цыяльныя пакеты для мікрахвалевых печаў.
Не захоўвайце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы.
Праверце наладкі пасля запуску для забеспячэння
найлепшага функцыянавання печы.
Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання, асаблі-
ва пільна сачыце за печчу падчас гатавання страў або
награвання прадуктаў з высокім зместам цукру і тлушчу,
напрыклад, каўбасы, пірагоў або каляднага пудынгу.
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ