Sharp R-63ST Microwave Oven User Manual


 
BY-8
УЗРОЎНІ ЗВЧ-МАГУТНАСЦІ
НАЛАДКА ГАДЗІННІКА
Гадзіннік печы мае 24-гадзінны фармат.
1. Націсніце на кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ адзін раз. Індыкатар гадзінаў. пачне
міргаць і гадзіннік уключыцца.
2. Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ, да таго моманту, пакуль не з'явіцца патрэбны час, ад 0 да 23.
3. Націсніце кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ, індыкатар хвілінаў пачне міргаць.
4.
Выстаўце хвіліны. Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ, да таго моманту, пакуль не з'явіцца патрэбны час, ад 0 да 59.
5. Націсніце на кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ, каб уключыць гадзіннік. Іконка ":"
пачне міргаць і гадзіннік прападзе.
ЗАЎВАГІ:
Калі гадзіннік наладжаны, пасля гатавання дысплэй печы будзе адлюстроўваць бягучы час. Калі гадзін-
нік не быў наладжаны, дысплэй будзе адлюстроўваць толькі "0:00" пасля гатавання.
Каб праверыць бягучы час падчас гатавання, націсніце кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ
СТАРТ і на табло на 2-3 секунды будзе выведзены бягучы час. Гэта не перашкаджае працэсу гатавання.
Калі падчас наладкі гадзінніка націснуць кнопку STOP, печ вернецца да папярэдніх наладак.
Калі падчас працы печы быў перапынак у электрасілкаванні, дысплэй будзе адлюстроўваць "0:00" па-
сля ўзнаўлення сілкавання. Калі перапынак здарыцца падчас гатавання, праграма будзе выдаленая,
гэтаксама як і бягучы час.
Вашая печ мае 5 узроўняў магутнасці. Каб выставіць патрэбны, глядзіце інструкцыю ніжэй.
Для ўстаноўкі ўзроўню магутнасці ЗВЧ: Вадкакрысталічны
дысплэй
магутнасць мікрахваляў
Націсніце кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-
ГРЫЛЬ адзін раз. На дысплэі высветліцца Р100,
і ў той самы час загарацца індыкатары мікра-
хваляў і высокай цеплыні.
Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ, каб выставіць
пажаданы ўзровень магутнасці.
Націсніце на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-
ГРЫЛЬ яшчэ раз, увядзіце пажаданы час гатаван-
ня і націсніце кнопку СТАРТ\+1min. (
) каб
уключыць печ.
Каб праверыць бягучы ўзровень магутнасці пад-
час гатавання, націсніце на кнопку МІКРАХВА-
ЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ, бягучы ўзровень будзе
паказаны напрацягу 4 секундаў. Печ працягне
адлічваць час не гледзячы на паказ узроўню ма-
гутнасці.
ВЫСОКІ = 100 %
СЯРЭДНЕ-ВЫСОКІ = 80 %
СЯРЭДНІ = 50 %
СЯРЭДНЕ-НІЗКІ = 30 %
НІЗКІ = 10 %
Звычайна прымяняюцца наступныя рэкамендацыі:
P100 - (ВЫСОКІ ўзровень = 800 Вт) выкарыстоўва-
ецца для хуткага гатавання або награвання страў,
такіх, як запяканкі, гарачыя напоі, гародніна і г.д.
P80 - (СЯРЭДНЕ-ВЫСОКІ ўзровень = 640 Вт) выкары-
стоўваецца для гатавання страў з больш шчыльных
прадуктаў, такіх, як смажанае мяса, мясны рулет, а
таксама для больш далікатных страў, такіх, як сыр-
ны соус і бісквіты. У гэтым скарочанам рэжыме соус
не будзе кіпець, і стравы будуць гатавацца раўна-
мерна.
P50 - (СЯРЭДНІ ўзровень = 400 Вт) для харчовых
прадуктаў, якія патрабуюць працяглага часу гата-
вання, напрыклад, стравы з ялавічыны. Згатаванае
ў гэтым рэжыме мяса будзе больш пяшчотным.
P30 - (СЯРЭДНЕ-НІЗКІ ўзровень = 240 Вт, рэжым
размарожвання) ужываецца для раўнамернага раз-
марожвання прадуктаў. Гэты рэжым таксама ідэ-
альна падыходзіць для рысу, макаронных вырабаў,
пельменяў і заварнога крэма.
P10 - (НІЗКІ ўзровень = 80 Вт) - для далікатнага раз-
марожвання, напрыклад, кандытарскіх вырабаў.