Sharp R-63ST Microwave Oven User Manual


 
BY-11
БЕЛАРУСКАЯ
ІНШЫЯ КАРЫСНЫЯ ФУНКЦЫІ
1. ПАСЛЯДОЎНАЕ ГАТАВАННЕ
Гэтая функцыя дазваляе Вам гатаваць у 3 стадыі, што могуць уключаць у сябе ручное гатаванне і\ці пра-
граму размарозкі, гэтаксама як і праграму размарозкі па ваге. Пасля праграмавання не трэба перапыняць
працэс гатавання, бо печ будзе аўтаматычна пераходзіць ад адной стадыі да іншай. Гукавы сігнал будзе
чутны пасля заканчэння першай стадыі. Калі адна з стадыяў - размарозка, яна павінна быць першай.
УВАГА: аўтаменю нельга абраць як адну са стадыяў.
Прыклад: Калі Вы хочаце гатаваць 20 хвілін ў рэжыме Р100 і 5 хвілін у рэжыме Р80, то Вам трэба
зрабіць наступнае:
- 1. Націснуць на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ, Р100 высветліцца на дысплэі.
- 2. Націсніце на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ, каб пацвердзіць параметры.
- 3. Увядзіце час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца “20:00” хвілінаў.
- 4. Націснуць на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ, Р100 высветліцца на дысплэі.
- 5. Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ, пакуль не высветліцца значэнне Р80.
- 6. Націсніце на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-Г
РЫЛЬ, каб пацвердзіць параметры.
- 7. Увядзіце час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца “5:00” хвілінаў.
- 8. Націсніце кнопку СТАРТ\+1min. для таго, каб пачаць гатаванне.
2. Функцыя +1min. (аўтахвіліны)
Прамы старт
Вы можаце пачаць гатаванне на ўзроўні Р100 цягам адной хвіліны, націснуўшы кнопку СТАРТ\+1min. Га-
таванне пачнецца адразу ж і кожнае націсканне гэтай кнопкі падозжыць час гатавання на 1 хвіліну.
УВАГА: Час гатавання можа быць павялічаны макс. на 95 хвілін.
3. АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ
АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ дазваляе Вам прымусіць печ пачаць гатаванне пазней цягам дню.
Перш, чым карыстацца гэтым, запэўніцеся, што гадзіннік выстаўлены на бягучы час дню.
Прыклад:
Глядзіце прыклад ніжэй, каб запраграмаваць печ пачаць гатаванне напрацягу 7 хвілінаў у рэжыме Р80 аў-
таматычна пазней цягам дню. Максімум адкладзенага старту складае 23 гадзіны 59 хвілінаў.
- 1) Націсніце на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ. Высветліцца значэнне Р100.
- 2) Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ, пакуль не высветліцца значэнне Р80.
- 3) Націсніце на кнопку МІКРАХВАЛІРЫЛЬ\МІКС-ГРЫЛЬ, каб пацвердзіць параметры.
- 4) Увядзіце час гатавання ручкай ЎВОДУ ЛІЧБАЎ пакуль на дысплэі не высветліцца “7:00” хвілінаў.
Пасля выканання гэтых пунктаў не націскайце кнопку СТАРТ\+1min.
- 5) Націсніце на кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ. Дысплэй пакажа бягучы час і ліч-
бы гадзінаў пачнуць міргаць. Больш за тое, індыкатар гадзінніку загарыцца.
- 6) Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ каб абраць пажаданую гадзіну пачатку гатавання.
Уведзены час мусіць быць у прамежку ад 0 да 23.
- 7) Націсніце кнопку НАЛАДКА ГАДЗІННІКА\АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ, індыкатар хвілінаў пачне міргаць.
- 8) Павярніце ручку ЎВОДУ ЛІЧБАЎ каб абраць пажаданую хвіліну пачатку гатавання.
Уведзены час мусіць быць у прамежку ад 0 да 59.
- 9) Націсніце на кнопку СТАРТ\+1min., каб пацвердзіць пачатак адкладзенага старту гатавання. Індыка-
тар гадзінніка пачне міргаць. Калі надыйдзе запраграмаваны час, печ апавясціць Вас гукавым сігна-
лам (двойчы) і гатаванне пачнецца аўтаматычна ў рэжыме Р80 напрацягу 7 хвілін. Індыкатар гадзінні-
ку патухне, загарацца індыкатары мікрахваляў і высокай цеплыні.